АФИША

гурт сярэднявечнай музыкі "Стары Ольса"

 

stary_olsa.jpg (760x540)

 

 

“Вада, хмель і солад” – не проста новы альбом, гэта грунтоўная праца цягам апошніх некалькіх год. Воляй лёсу, розных сустрэчаў і знаходак збіраўся матэрыял для гэтага альбома, апрацоўваўся і выкрышталізоўваўся падчас канцэртаў. І ўрэшце запісаны ў студыі.


Застолле – гэта мастацтва! Высакароднасць стасункаў, шчырыя сябры, узнёслы настрой, сумесныя спевы і танцы, выбрыкі і прыгоды, цудоўныя краявіды і вогнішча, смаката на вугельчыках і старадаўняе ПІТВО! Нашы продкі былі вельмі здатныя да застолляў, мелі добры густ і імпэт да іх. Вада, хмель і солад – тры неабходныя складнікі самага старога, сапраўднага і любімага ўсімі напою – піва, якое аб’ядноўвае ўсе саслоўі, усе народы і ўзросты.


“Вада, хмель і солад” - спроба аднавіць дух старадаўніх застолляў: жартоўныя спевы, рэлігійныя, ваярскія, баладныя і, вядома ж, спевы пра пітво.

 

Прэзентацыя альбома адбудзецца падчас трэцяга тура гурта ў ЗША (верасень-кастрычнік) і 19 лістапада ў Мінску ў Палацы прафсаюзаў.

 

 

Гой-гой, сядзем у кола ды вясёла

Выпівайма, размаўляйма,

Пра усё забудзем,

Хай нам добра будзе!

 

 

 

КВІТКІ:

http://www.ticketpro.by/music/2147930-stary-olsa.html

https://www.kvitki.by/ru/event/41634

 

(17) 327-01-79 каса Палаца прафсаюзаў

 

ДАВЕДКІ: (44) 5517706, (29) 8517706

 

Падзея ў сацыяльных сетках:

https://vk.com/staryolsa_newalbum

https://www.facebook.com/events/1932746820342604

 

 



Вернуться к списку